Беларусбанк

Беларусбанк для спажывецкіх патрэб прапануе крэдыт «Партнёр Аптымальны» па стаўцы 20,75%, з максімальны тэрмінам на 3 гады. Важна, што крэдыт прызначаны выключна для набыцця тавараў беларускіх вытворцаў.

Сярэднестатыстычны беларус з заробкам у 1378 рублёў (сярэдняя зарплата нета па афіцыйных звестках) можа разлічваць на максімальную суму спажывецкага крэдыту ў памеры 10 387 рублёў (каля 4000 $). Штомесячны плацёж у такім выпадку складзе 551 рубель. Пераплата за тры гады — 4 445 рублёў.

Разлік па спажывецкім крэдыце ад Беларусбанка

Разлік па спажывецкім крэдыце ад Беларусбанка

Таксама Беларусбанк выдае крэдыты на куплю новых аўто, але толькі для Geely. Тэрмін крэдытавання да 10 гадоў, з грэйс перыядам (ільготным) на 18, 24 і 36 месяцаў. 

У залежнасці ад плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка сума крэдыту можа дасягаць 100% ад кошту аўтамабіля.

Калі, напрыклад, для набыцця новага Geely вам не хапае 10 тысяч даляраў, то для атрымання крэдыту ваш сярэдні месячны заробак за апошнія тры месяцы мусіць бы не меншым за 2020 рублёў. Сума штомесячных выплат у такім выпадку складзе 717 рублёў. Працэнты за ўвесь перыяд карыстання крэдытам (10 год) — 24 455 рублёў. Парадак выплаты працэнтаў — за фактычны час карыстання крэдытам.

Для тых, хто не мае права на атрыманне крэдытаў на нерухомасць па ільготным тарыфе, Беларусбанк прапануе праграму «Іпатэка Экспрэс» па стаўцы 23% гадавых. Гэты працэнт складаецца са стаўкі рэфінансавання плюс 11%, таму з часам сума выплат можа змяніцца. Максімальны тэрмін крэдытавання — 20 год.

Для таго, каб атрымаць крэдыт на куплю нерухомасці ў памеры 20 тысяч даляраў, ваш сярэдні заробак за апошнія тры месяцы мусіць быць не меншым за 1735 рублёў. Пры гэтым штомесячны плацёж будзе складаць 1 214 рублёў. Пераплата па крэдыце за 20 год — амаль 120 тысяч рублёў. 

Белаграпрамбанк

Банк выдае спажывецкія крэдыты на куплю тавараў беларускіх вытворцаў тэрмінам да 4 год пад 24%. 

Максімальная сума крэдыту, якую можа атрымаць сярэднестатыстычны беларус, складае 11 537 рублёў (каля 4 440 $). Штомесячны плацёж — 548 рублёў. 

Разлік выплат па спажывецкім крэдыце ад Белаграпрамбанка

Разлік выплат па спажывецкім крэдыце ад Белаграпрамбанка

Белаграпрамбанк таксама выдае крэдыты на куплю аўто маркі Geely. Максімальны тэрмін, як і ў выпадку з Беларусбанкам, — 10 год. Працэнтная стаўка — 8,5-23 %. 

Згодна з калькулятарам на сайце банка, чалавек з заробкам у 2020 рублёў можа ралічваць на крыдыт у памеры 30 554 рублёў супраць 26 тысяч у Беларусбанку. Важна: разлікі на калькулятарах не гарантуць таго, што вы атрымаеце крэдыт у паказаных памерах.

Крэдыты на куплю нерухомасці банк часова не выдае.

Пріорбанк

У гэтым пытанні Белаграпрамбанк далека не адзіны, у каго маюцца часовыя абмежаванні па выдачы тых ці іншых крэдытаў. 
Напрыклад, Пріорбанк працягвае выдаваць крэдыты толькі на будаўніцтва пад заклад з дзяржаўнай падтрымкай. 

Скрыншот з сайта priorbank.by

Скрыншот з сайта priorbank.by

Белгазпрамбанк

У адрозненне ад Пріорбанку, Белгазпрамбанк увогуле прыпыніў выдачу крэдытаў. 

Скрыншот з сайта belgazprombank.by

Скрыншот з сайта belgazprombank.by

Белінвестбанк

З надыходам лета ў Белінвестбанка зноў дасяжны спажывецкі крэдыт «Асабісты выбар». З тэрмінам выдачы на 2, 3 або 5 гадоў пад стаўку ў памеры 24,9%. 

Ёсць яшчэ і крэдыт «Зручны», які выдаецца на тэрмін да 12 месяцаў з максімальнай сумай крэдытавання ў 5000 рублёў. Працэнтная стаўка па ім складае 24,9%. Апроч гэтага, банк вярнуў крэдытаванне на куплю другаснай нерухомасці — тэрмінам да 20 год пад 24% гадавых. 

БТА Банк

З крэдытамі на куплю аўто таксама не ўсё так проста. Адным з нешматлікіх банкаў, які дае грошы на пакупку аўто з прабегам, з'яўляецца БТА Банк. 

Тэрмін крэдытавання да 7 год, стаўка 32%. Праграма «Аўтаэкспрэс» прадугледжвае фінансаванне да 90% ад кошту аўто, пад залог аўтамабіля. Абавязковым застаецца страхаванне па КАСКА. З прыемнага — магчымасць датэрміновага пагашэнне крэдыту на любым этапе без штрафных санкцый.

Крэдыт «Аўтапартнёр» ад БТА банка прадугледжвае магчымасць набываць як новыя аўто, так і патрыманыя. Максімальны тэрмін крэдытавання, як і ў папярэднім варыянце, — 7 год. Па гэтай праграме фінансуюць да 70% кошту аўто. Прадугледжаны тры овердрафтныя перыяды на тэрмін ад 6 да 12 месяцаў са стаўкай 9-15 %. Пасля гэтага перыяду стаўка ўзрастае да 32%.

Ёсць у гэтага банка і іншыя віды крэдытавання, сярод якіх спажывецкія крэдыты і крэдыты на куплю нерухомасці. 

Спажывецкія крэдыты банк выдае пад 39,9% на тэрмін да 12 месяцаў. Максімальная сума — 10 тысяч рублёў. 

Апроч гэтага, банк фінансуе куплю другаснай нерухомасці пад 30% гадавых з тэрмінам да 7 год. 

Чытайце таксама:

«Зніжка ад Лукашэнкі». Колькі цяпер каштуюць новыя Geely?

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0