Па яго словах, армія РФ страціла вялікую колькасць асабовага складу, у палоне апынуліся восем расіян. Пры гэтым усе рэзервы накіраваныя на захоп Севераданецка і трасы Лісічанск — Бахмут.

Напярэдадні Мінабароны Расіі сцвярджала, што ўзброеныя сілы Украіны, нясучы страты ў шэрагу падраздзяленняў да 90%, адступаюць з Севераданецка ў кірунку Лісічанска.

Па словах Гайдая, ноччу каля 30 снарадаў трапілі ў будынак гуманітарнага штаба ў Лісічанску.

«Сітуацыя ў вобласці застаецца вельмі цяжкай. Са ствольнай артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню расіяне 4 чэрвеня абстралялі Севераданецк, Лісічанск, Усцінаўку, Урубоўку і Ташкоўку. Авіяцыйныя ўдары верталётамі Ка-52 нанесеныя ў раёнах Горнага і Мірнай Даліны, самалётамі Су-25 — па Усцінаўцы. Ракетны ўдар з комплексу «Точка-У» нанесены па Лісічанску», — напісаў ён у телеграм-канале.

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0