Паводле інфармацыі выдання, турэцкія вайскоўцы нібыта зоймуцца размінаваннем прыбярэжнай зоны ў раёне Адэсы. Турэцкі ж флот будзе канваіраваць судны са збожжам да нейтральных вод. Далей да Басфора іх будуць суправаджаць расійскія караблі, каб «забяспечыць бяспечны праход праз Чорнае мора і не дапусціць правакацыі».
Крыніца сцвярджае, што схема ўзгодненыя з Турцыяй і Украінай і нібыта засталося толькі дэталізаваць маршрут суднаў. План збіраюцца зацвердзіць 8-9 чэрвеня падчас візіту міністраў замежных спраў і абароны РФ у Турцыю.
Чытайце таксама:
Лукашэнка абмеркаваў з генеральным сакратаром ААН пытанні вывазу збожжа з Украіны і паставіў свае ўмовы





