На партале дзяржзакупак у маі з'явілася мноства лотаў на арганізацыю пахаванняў у розных гарадах, выявілі карэспандэнты тэлеграм-канала «Можем объяснить» (МО).
Як правіла, магілы закупляюць для людзей без сваякоў або з неабароненых сацыяльных груп (чые сем'і не могуць арганізаваць пахаванне), пры гэтым колькасць магіл анамальная.
У Хабараўскім краі замоўлена капанне адразу 700 магіл. Аналагічны кантракт быў пяць гадоў таму — але ўсяго на 120 магіл, пры гэтым моцна даражэйшы за цяперашні. Гэта значыць, цяперашнія пахаванні арганізуюць на хуткую руку.
У Краснаярску закупляюць каля 100 магіл — наогул упершыню ў гісторыі заказчыка, які раней рабіў закупкі ў сферы ЖКГ.
У Капейскім раёне Чалябінскай вобласці замовілі пахаванне адразу 37 памерлых. У Карэліі — 39.
А ў Мурманску не пазначаная колькасць новых пахаванняў: у дакументацыі сказана, што яны плануюцца «чэргамі».
Сотні целаў загінулых на ўкраінскай вайне яшчэ чакаюць вяртання на радзіму і захоўваюцца ў рэфрыжэратарах на чыгуначных пуцях— такія саставы ахрысцілі «цягнікамі мёртвых», паведамляе МА Украіны.
РФ не спяшаецца забіраць сваіх загінулых байцоў і адмаўляецца паведамляць пра страты. У Кіеве сцвярджаюць што іх колькасць пераваліла за 30000.





