«Калі кіраўнікі дзяржаў палічаць неабходным, яны закрануць гэтую тэму. Іх кантакты працягваюцца на рэгулярнай аснове», сказаў Пяскоў.
Сафія Сапега была затрыманая разам з Раманам Пратасевічам 23 мая мінулага года ў выніку пасадкі ў Мінску рэйса Афіны — Вільня. У снежні ёй было выстаўленае абвінавачванне па шасці артыкулах, суд пачаўся ў канцы сакавіка і 6 мая дзяўчына была асуджаная да шасці гадоў калоніі. Яе прызналі вінаватай па ч. 3 арт. 130 і ч. 1 арт. 179 (незаконныя збор або распаўсюджванне звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую або сямейную таямніцу іншай асобы, без яе згоды, якія прывялі да прычынення шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелых).
Аляксандр Лукашэнка 3 чэрвеня заявіў, што лічыць магчымай перадачу Сапегі ў Расію. «Шкада дзяўчынку. Трэба гэтае пытанне вырашаць», — сказаў ён.
Чытайце таксама:
Сафія Сапега: Пратасевіча для мяне больш не існуе
«Шкада дзяўчынку». Лукашэнка лічыць магчымым перадаць Сафію Сапегу ў Расію
Сапега далі максімальны тэрмін з улікам супрацоўніцтва са следствам?





