Пасяджэнне Рады Парламенцкай асамблеі АДКБ пройдзе ў Ерэване ў панядзелак. Правядзе яго спікер Дзярждумы, старшыня па АДКБ Вячаслаў Валодзін. 

«Нельга выключаць, што запатрабаваныя будуць міратворцы з краін АДКБ і на вызваленых тэрыторыях Украіны, «Данецкай» і «Луганскай народных рэспублік», — заявіў Картаполаў журналістам.

Як дадаў дэпутат, «мы наўрад ці пагодзімся з тым, што нейкія краіны НАТА пад выглядам міратворцаў паспрабуюць туды залезці». Палітык падкрэсліў, што міратворчая місія АДКБ запатрабаваная. Ён прывёў прыклад выканання задач міратворчай місіяй РФ у Нагорным Карабаху, а таксама нагадаў аб прыцягненні міратворцаў падчас студзеньскіх падзей у Казахстане.

«ДНР» і «ЛНР» — гэта квазідзяржавы, створаныя на занятых расійскімі войскамі землях Украіны як пераходны этап да анексіі гэтых тэрыторый.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
11