Яго новы адрас для лістоў:
вул. Сікорскага, 1а,
г. Бабруйск, Магілёўская вобл.
213800,
Марціновіч Ягор Аляксандравіч.
Важна! Абавязкова пісаць на канверце слова «каранцін» і адпраўляць ліст не раней за 10 чэрвеня.
Нагадаем, што Ягор Марціновіч і кіраўнік аддзела рэкламы Андрэй Скурко знаходзяцца за кратамі з 8 ліпеня 2021 года. 15 сакавіка яны былі асуджаныя да двух з паловай гадоў калоніі праз абсурднае абвінавачванне ў «нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, здзейсненае групай асобаў па папярэдняй змове, у буйным памеры».





