Адэскі порт
Як піша Bloomberg, прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган прапанаваў дапамагчы з размінаваннем марскога ўзбярэжжа каля Адэсы і з суправаджэннем украінскіх суднаў са збожжам. Аднак Украіна баіцца, што без абароны Адэса можа аказацца ўразлівай для нападу з боку Расіі, сказана ў публікацыі.
Чакаецца, што міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў абмяркуе план разблакавання ўкраінскіх партоў падчас перамоваў у Анкары ў сераду.
Агенцтва таксама сцвярджае, што Расія патрабуе даць ёй магчымасць інспектаваць гандлёвыя судны на прадмет наяўнасці на іх зброі — і з гэтай умовай не згаджаецца Украіна.





