Сляды пажару на будынку Шклоўскага РАУС. Фота чытача Zerkalo.io
Супрацоўнік раённай бальніцы Шклова расказаў журналістам, што пацярпелы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Дзмітрый Хадарэнка да прытомнасці не прыходзіў.
«Яго перавялі ў Магілёў, а адтуль ужо адправілі ў Мінск», — сказаў суразмоўца.
Афіцыйна ў аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі, дзе, па інфармацыі крыніц Zerkalo.io, першапачаткова ляжаў пацярпелы, гаварыць пра яго адмовіліся.
«У нас такія хворыя на дадзены момант не знаходзяцца. Хто каго куды пераводзіць, я не ведаю», — раззлавана адказалі ў трубку.
Што тычыцца пра загінулага мужчыну, то амаль праз тыдзень пасля здарэння інфармацыі пра яго па-ранейшаму няшмат. Ні імя, ні ўзросту, ні верагодных прычын, па якіх ён мог гэта здзейсніць, не апублічваецца. Вядома толькі, што ён жыхар Магілёва.
У Следчым камітэце заявілі, што яго некалькі разоў судзілі, а ў дзень трагедыі даставілі ў райаддзел для разбіральніцтва з-за паведамленняў адносна крадзяжу бензапіл. Як расказалі Zerkalo.io дзве не звязаныя паміж сабой крыніцы, загінулы разам з яшчэ адным мужчынам рабавалі дачы ў Шклоўскім раёне. Падзельнік паспеў збегчы, яго яшчэ шукаюць.
«Аператыўнікі казалі, што мужчыну, які ўчыніў падпал, злавілі, калі ён зліваў паліва з нечай машыны», — падзяліўся адзін з жыхароў Шклова. Яшчэ адзін дадаў, што мужчыну даставілі ў аддзел разам з рэчавымі доказамі, сярод якіх была і каністра з бензінам.
Паводле яго слоў, у горадзе абмяркоўваюць версію пра тое, што дапытваны папрасіў у супрацоўніка міліцыі прыкурыць, а потым выліў бензін на сябе і міліцыянта — і падпаліў.
Чытайце таксама:
Мінздароўя: Стан абгарэлага супрацоўніка Шклоўскага РАУС вельмі цяжкі
На допыце ў Шклове мужчына падпаліў сябе і супрацоўніка міліцыі. Мужчына загінуў, міліцыянт у рэанімацыі





