Палац незалежнасці ў Мінску
Указам ствараецца адзіная наменклатура ўсіх дзяржаўных грамадзянскіх пасад у дзяржаўных органах Беларусі, упарадкаваныя назвы пасад спецыялістаў.
Паведамляецца, што дакумент быў падпісаны для рэалізацыі палажэнняў прынятага ў маі закона «Аб дзяржаўнай службе». Закон замацоўвае цэласную сістэму дзяржслужбы, у якую ўключаны грамадзянская служба, ваенная служба, служба ў ваенізаваных арганізацыях.
Законам дэтальна рэгламентуецца дзяржаўная грамадзянская служба, прадугледжваецца ўзмацненне патрабаванняў да дзяржслужачых, іх дысцыпліны і адказнасці, вызначаюцца абавязкі, правы, сацыяльна-прававыя гарантыі, нормы этычных паводзін дзяржаўных служачых як на працы, так і ў побыце.
Законам «Аб дзяржаўнай службе» рэгламентуюцца таксама асаблівасці службы асоб, якія займаюць пасады, уключаныя ў прэзідэнцкі кадравы рэестр.





