«Нам патрэбная ваенна-тэхнічная падтрымка, нам патрэбны «Жалезны купал». Гэта дазволіць нам выратаваць нашых мірных жанчын і дзяцей ад абстрэлаў расійскіх ракет… Я хачу, каб ізраільскі ўрад выйшаў са сваёй зоны камфорту і вярнуўся да рэальнасці», — сказаў Карнійчук.

Адзначаецца, што дыпламат не стаў вінаваціць Ізраіль у блакаванні продажу сістэмы СРА, але заклікае ізраільскі ўрад падмацаваць сваю падтрымку Украіны ваеннай дапамогай.

Пасол раскрытыкаваў Ізраіль за яго рэакцыю на вайну, спаслаўшыся на адсутнасць дзеянняў па аказанні ваеннай дапамогі, рашэнне не лячыць украінскіх салдат у сваіх медустановах і адсутнасць інфармацыі пра вайну ў ізраільскіх СМІ.

На прэс-канферэнцыі ў Тэль-Авіве ён сказаў, што Украіна хоча купіць сістэму «Жалезны купал», сцвярджаючы, што ЗША не будуць пярэчыць такой здзелцы.

Сістэма «Жалезны купал» прызначаная для перахопу і знішчэння ракет малой далёкасці, выпушчаных па тэрыторыі Ізраіля.

Карнійчук таксама заявіў, што на мінулым тыдні Ізраіль адхіліў запыт ЗША да Германіі на пастаўку Украіне супрацьтанкавых ракет Spike з ізраільскай ліцэнзіяй.

Паводле «УП», Ізраіль абмежаваў сваю падтрымку Украіны гуманітарнай дапамогай. Краіна асцерагаецца, што дапамога Украіне ў ваенным дачыненні прывядзе да раздражнення РФ і паўплывае на яе вайсковую прысутнасць у Сірыі.

У той жа час, размовы аб прадастаўленні Украіне ўзбраення гучалі пасля таго, як кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў сказаў, што «Адольф Гітлер меў габрэйскую кроў, а самыя заўзятыя антысеміты, як правіла, габрэі».

Ізраіль абурыўся такімі заявамі, аднак пасля размовы прэм'ера гэтай краіны і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ізраільскі бок паведаміў, што Пуцін папрасіў прабачэння за словы Лаўрова. У Расіі пра такія дэталі не паведамлялі.

Пасля размовы аб прадастаўленні ўзбраення Украіне ў Ізраілі сціхлі, а РФ заявіла, што можа вывесці ўсе свае войскі з Сірыі.

Чаму Германія так і не пачала пастаўляць ва Украіну цяжкае ўзбраенне

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
0