Для параўнання, экспарт Германіі ў Расію ў красавіку скараціўся да прыкладна $800 млн. Такім чынам, Беларусь упершыню абагнала Германію (чыя эканоміка ў 60 разоў большая за беларускую) па пастаўках тавараў у Расію.

Увесь замежны імпарт у Расію па стане на красавік знізіўся прыкладна на 60-80% у параўнанні з красавіком 2021 года і лютым 2022-га, піша Bloomberg са спасылкай на даныя банка «Открытие».

Пастаўкі ў Расію з краін, на якія ў 2021 годзе прыпадала амаль палова імпарту, у красавіку знізіліся прыкладна на 40% у параўнанні з тым жа перыядам годам раней. Гэта адносіцца ў тым ліку і для паставак з Кітая, які не ўводзіў санкцыі супраць РФ.

«Рынак практычна паваліўся [гэтай вясной]. Сёння вельмі складана прывезці груз з Еўропы, часам амаль немагчыма», — заявіў агенцтву Андрэй Пабяжымаў, кіраўнік аддзела міжнароднай лагістыкі службы дастаўкі СДЭК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0