Reuters.com

Reuters.com

Паводле слоў Лаўрова, сітуацыя з украінскім збожжам не мае ніякага дачынення да харчовага крызісу, але ЕС малюе з яе «катастрофу сусветнага маштабу».

На прэс-канферэнцыі па выніках перамоваў Лаўроў сказаў, што, па звестках турэцкага боку, Украіна гатовая альбо размініраваць свае воды, альбо забяспечыць праход судоў для вывазу збожжа.

Паводле яго слоў, расійскія вайскоўцы знаходзяцца ў кантакце з турэцкімі калегамі, абмяркоўваючы дэталі ініцыятыў па вывазе збожжа.

«З нашага боку якіх-небудзь перашкод, каб гэтую праблему — праблемку, насамрэч, яна маленькая — ніколі не было, калі саспела кіеўская ўлада, мы будзем толькі рады супрацоўнічаць», — сказаў Лаўроў.

«Мы гатовыя праводзіць і гарантаваць бяспеку судоў, якія пакідаюць украінскія парты і ідуць па пралівах, гатовыя рабіць гэта ў супрацоўніцтве з турэцкімі нашымі калегамі. Галоўная праблема была (…) у адмове Украіны ад размінавання партоў», — цытуе Лаўрова «Інтэрфакс».

Украіна вырабляе 42% алею, які прадаецца на сусветным рынку, 16% кукурузы і 9% пшаніцы.

Раней заходнія краіны абвінавацілі Расію ў стварэнні пагрозы глабальнага голаду ў выніку блакады ўкраінскіх партоў у Чорным моры. Расія ў сваю чаргу заяўляе, што не перашкаджае экспарту ўкраінскага збожжа, і абвінавачвае ў сітуацыі, якая склалася з харчовай бяспекай, заходнія санкцыі.

ТАСС сёння паведаміла, спасылаючыся на мясцовыя ўлады, што адгрузкі збожжа з акупаванага Расіяй Чарнаморскага порта Бярдзянск адновяцца на гэтым тыдні пасля заканчэння работ па абясшкоджванні мін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1