Жанчына распавяла, што хацела зарабіць на інвестыцыях у сеціве і знайшла нібыта міжнародную фінансавую кампанію. Праз некаторы час з ёй звязаўся чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам фірмы і паабяцаў аказваць дапамогу.
Доўгі час зламыснік курыраваў дзеянні жанчыны і высылаў ёй рэквізіты для пераводу грошай. Тая ўносіла пэўныя сумы і нават нібыта змагла зарабіць, аднак для вываду грошай ад яе патрабавалі заплаціць «камісію».
Жанчына раз за разам уносіла патрэбаваныя сумы, для чаго неаднаразова афармляла крэдыты ў банку. Аднак вывесці «заробленыя» грошы так і не змагла.
Усяго яна пералічыла зламыснікам больш за 41 тысячу рублёў.
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па ч. 4 арт. 209 (Махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса.





