Абмежаванняў пакуль што зусім няма ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях, затое лясы Гродзеншчыны ахопленыя імі цалкам.
У Мінскай вобласці абмежаванні ўведзеныя амаль ва ўсіх раёнах, акрамя Лагойскага і Мядзельскага.
У Брэсцкай вобласці наведванне лясоў абмежаванае ў 12 раёнах: Баранавіцкім, Ганцавіцкім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Івацэвіцкім, Кобрынскім, Ляхавіцкім, Маларыцкім, Пінскім, Пружанскім і Столінскім.
На Гомельшчыне абмежаванні закранулі пяць раёнаў: Жыткавіцкі, Жлобінскі, Лельчыцкі, Акцябрскі і Хойніцкі.
У той жа час цалкам забаронена наведваць лясы ў 9 раёнах: Брагінскім, Гомельскім, Ельскім, Калінкавіцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Петрыкаўскім і Рэчыцкім. Варта адзначыць, што гэтыя раёны, з якіх у асноўныім ва Украіну з беларускай тэрыторыі заходзілі расійскія войскі, закрытыя для наведвальнікаў ужо некалькі месяцаў. Гэта звязваюць не з умовамі надвор'я, а з тым, што пасля расійскага войска там магло застацца нямала выбуховых прылад.





