Яму было 53 гады. Серж Мінскевіч (Сяргей Мыцько) у 1990-я быў адным з арганізатараў і актыўных удзельнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ». Ён разам з Алесем Туровічам прасоўваў новую з'яву — транслагізм.

Мінскевіч зрабіў поўны пераклад «Дзядоў» Адама Міцкевіча, «Крымскіх санетаў», абараніў кандыдацкую дысертацыю па творчасці класіка. Таксама перакладаў Славацкага, Івашкевіча, Галчынскага, Маслоўскую, Герберта, Мрожэка, і дзясяткі іншых аўтараў.

Мінскевіч пісаў фантастыку («Сад замкнёных гор») і кнігі для дзяцей («Прыгоды Какоса Маракоса»). У апошнія гады выступаў як літаратуразнаўца, публікаваў артыкулы па санетазнаўстве, займаўся перакладам.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
41
Абуральна
0