Літоўская пошта выпусціла гэтую марку, каб адзначыць дабрачынную акцыю па набыцці «Байрактара» для Узброеных сілаў Украіны, якую правялі па ініцыятыве літоўскага журналіста Андруса Тапінаса.

На працягу трох дзён жыхары Літвы сабралі больш за 6 мільёнаў еўра, каб купіць турэцкі беспілотнік і перадаць яго ў УСУ.

Тапінас таксама падтрымаў заклік Літоўскай пошты пісаць лісты з гэтай маркай у кіраўнічыя ўстановы ЕС, кіраўніцтва міжнародных арганізацый і лідараў еўрапейскіх краін з заклікам больш актыўна падтрымліваць Украіну і даваць ёй зброю. Напісаў ён лісты да Макрона ды Шольца і сам, падкрэсліўшы, што грамадскасць будзе вымушана сама аказваць ваенную дапамогу Украіне, калі гэтыя лідары не могуць на гэта наважыцца з-за жадання дамовіцца з Расіяй.

Палова сродкаў ад продажу маркі пералічваецца літоўскай поштай на гуманітарную дапамогу Украіне.

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0