Паводле Bloomberg, ужо на наступным тыдні Еўракамісія парэкамендуе даць Украіне статус кандыдата на ўступленне ў ЕС.

«Мы вельмі высока цэнім тыя намаганні, якія прыкладае Украіна і тую рашучасць, з якой Украіна рухаецца», ‒ сказала Урсула фон дэр Ляен.

Але Кіеву высунуць умовы, звязаныя з вяршэнствам закона і антыкарупцыйным заканадаўствам.

«Вы шмат зрабілі для забеспячэння вяршэнства права, неабходна таксама яшчэ дадаткова ўзмацніць заканадаўства, якое тычыцца барацьбы з карупцыяй і забяспечыць яшчэ лепшае функцыянаванне адміністрацыі, каб стварыць патрэбныя ўмовы для барацьбы з карупцыяй, забеспячэння належнай працы бізнэсу. І гэта ўсё добрыя вынікі, якія неабходна ўзмацніць», ‒ заявіла кіраўнік ЕК.

Некаторыя краіны-члены ЕС супраць прадастаўлення Украіне гэтага статусу, прычым сярод іх называліся і краіны, горача і актыўна дапамагаюць Украіне ў яе супрацьстаянні расійскай агрэсіі. Bloomberg пісаў, што Германія схіляецца да таго, каб даць умоўны статус кандыдата.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0