Цяпер зноў можна падаваць дакументы на шэнгенскія турыстычныя візы ў пасольства Германіі ў Мінску.

«Дапускаецца ўезд на тэрыторыю Германіі з Рэспублікі Беларусь для любых мэт паездак (у тым ліку турызм і наведванне сваякоў і сяброў). Патрабаванне прад'яўлення даведкі аб вакцынацыі, даведкі аб перанесеным захворванні альбо выніку тэсту на каранавірус пры ўездзе на тэрыторыю Германіі адмяняецца.

Пасольствам Германіі ў Мінску зноў прымаюцца хадайніцтвы аб атрыманні візы для любых мэт паездкі. У сувязі з павышаным попытам час апрацоўкі візавых хадайніцтваў можа павялічыцца», — паведамляецца на сайце пасольства.

Пакуль свабодных месцаў для запісу на прыём няма. Але інфармацыя пра іх колькасць рэгулярна абнаўляецца.

️ ️

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0