Былы дырэктар івэнт-агенцтва чатыры дні трымаў сухую галадоўку
Праўладныя каналы паспяшаліся назваць гэта ўсё фэйкам. Але як вядома «Нашай Ніве», затрыманы на сваім лецішчы Сяргей Гунь трымаў сухую галадоўку чатыры дні, з чацвярга па нядзелю ўключна.
З панядзелка ён пачаў піць ваду, але працягвае трымаць галадоўку.
Калі Сяргея затрымлівалі ў лютым 2021-га, ён таксама 4 дні трымаў сухую галадоўку, падчас якой схуднеў на 5 кг.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ