Здымак ілюстрацыйны. Фота: m.pro-n.by

Здымак ілюстрацыйны. Фота: m.pro-n.by

Дакумент, які ўступае ў сілу праз 6 месяцаў, прадугледжвае, што такія аб'екты можна будзе пабудаваць без атрымання дазволаў, без распрацоўкі праектнай дакументацыі і без наступнай прыёмкі іх у эксплуатацыю.

Для будаўніцтва або рэканструкцыі аднакватэрных жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў у сельскіх населеных пунктах (за выключэннем размешчаных на тэрыторыі раёнаў, прылеглых да абласных цэнтраў і Мінска) грамадзянам дастаткова мець дакумент, які сведчыць пра права на зямельны ўчастак.

Для ўзвядзення такіх пабудоў у сельскіх населеных пунктах, размешчаных на тэрыторыі раёнаў, прылеглых да абласных цэнтраў і Мінска, у пасёлках гарадскога тыпу і гарадах грамадзяніну неабходна будзе атрымаць пашпарт забудоўшчыка. На падставе такога пашпарта змогуць пабудаваць жылыя аднакватэрныя дамы таксама і юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі.

Выдача пашпарта забудоўшчыка будзе рабіцца паводле прынцыпу «адно акно», тэрмін афармлення — адзін месяц, кошт — 25 базавых велічынь.

Акрамя таго, указам прадугледжаны спрошчаны парадак дзяржаўнай рэгістрацыі пабудаваных такім чынам аб'ектаў. Цяперашні парадак узвядзення і рэканструкцыі гэтых пабудоў (з атрыманнем усіх дазволаў, узгадненняў, заключэнняў і распрацоўкай праекта) таксама захоўваецца.

Рашэнне аб прымяненні спрошчанага парадку прымаецца забудоўшчыкамі самастойна. Скарыстацца такім парадкам можна будзе пры ўзвядзенні аб'ектаў на тэрыторыі ўсёй краіны, за выключэннем Мінска.

Клас
7
Панылы сорам
7
Ха-ха
10
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
4