Два метэарыты апрацаваныя ў выглядзе прыгожых кубоў, а два пакінутыя ў неапрацаванай форме. Пры гэтым адзін з кубоў прададзены за цэлых 87 500 даляраў пры папярэдняй ацэнцы ў 6 000 — 8 500 даляраў.

Адзін з неапрацаваных набыты за 10 710 брытанскіх фунтаў стэрлінгаў пры ацэнцы ў 25 000 — 35 000 фунтаў.

У гэтым своеасаблівым рэйтынгу далей ідзе іншы куб, аддадзены за 9 375 фунтаў стэрлінгаў пры ацэнцы ў 5 000 — 8 000 фунтаў, і, нарэшце, іншы неапрацаваны, набыты за 2 000 фунтаў стэрлінгаў пры ацэнцы ў 2 000 — 3 000 фунтаў.

Інфармацыя, калі і як метэарыты былі рэалізаваны, недаступная. Аднак пры супастаўленні дадзеных можна выказаць здагадку, што названыя брагінскія метэарыты выстаўляліся на таргі ў рамках анлайн-аўкцыёна «метэарыты з калекцыі Майкла Фармера», які праходзіў з 23 сакавіка па 6 красавіка 2022 года.

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
4