З 8 да 20 гадзін 15 чэрвеня Міністэрства абароны РФ абяцае гуманітарны калідор для эвакуацыі мірных грамадзян, якія знаходзяцца на камбінаце «Азот», у горад Сватава, які кантралюе самаабвешчаная «ЛНР». Украінскі бок прапаноўваў правесці эвакуацыю ў Лісічанск, які знаходзіцца пад кантролем Кіева.

Расійскія вайскоўцы прапанавалі ўкраінскім сілам з 8 раніцы 15 чэрвеня спыніць любыя баявыя дзеянні і «выпусціць» мірных грамадзян праз гуманітарны калідор, а таксама «спыніць бессэнсоўнае супраціўленне і скласці зброю».

Мезенцаў падкрэсліў, што Расія «гарантуе захаванне жыцця і захаванне ўсіх нормаў Жэнеўскай канвенцыі аб абыходжанні з ваеннапалоннымі, як гэта адбылося з тымі, хто раней здаўся ў палон у Марыупалі».

На тэрыторыі «Азоту» знаходзіцца групоўка ўкраінскіх сіл, якая адышла на завод пасля некалькіх дзён баёў у Севераданецку. Па ацэнцы ўладаў «ЛНР», на заводзе знаходзяцца да 2500 украінскіх вайскоўцаў і «замежных наймітаў». Кіраўнік Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай казаў, што на тэрыторыі завода знаходзяцца каля 500 мірных жыхароў. Па заяве ўкраінскіх уладаў, тэрыторыю «Азота» пастаянна абстрэльваюць, баі ідуць на прылеглых вуліцах.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
6