Што гэта значыць і якія будзе мець наступствы? Як тлумачыла «Зеркала», з пункту гледжання беларускага заканадаўства, экстрэмісцкая арганізацыя і фармаванне — гэта розныя рэчы з рознымі прававымі наступствамі.

У выпадку, калі арганізацыя, зарэгістраваная на тэрыторыі Беларусі, прызнаецца экстрэмісцкай, яе дзейнасць на тэрыторыі Беларусі забараняецца і яна ліквідуецца на падставе рашэння суда. Закон дадаткова забараняе выкарыстанне сімволікі і атрыбутыкі такой арганізацыі (як здарылася з «ТУТ БАЙ Медыя»). Прымаць такія рашэнні суды могуць па зваротах пракуратуры. Таксама на маёмасць арганізацыі можа быць накладзены арышт.

Крымінальная адказнасць прадугледжаная толькі для юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў паводле арт. 423-1 КК Беларусі (невыкананне пастановы аб прызнанні арганізацыі, дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка экстрэмісцкімі). Напрыклад, калі нейкая кампанія размесціць на сваім плакаце лагатып Tut.by, то яе службовым асобам будзе пагражаць штраф або пазбаўленне волі тэрмінам да трох гадоў.

«Экстрэмісцкае фармаванне» — гэта «група грамадзян, якая ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць, альбо якая аказвае іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, альбо якая прызнае магчымасць яе ажыццяўлення ў сваёй дзейнасці, альбо фінансуе экстрэмісцкую дзейнасць».

За стварэнне, удзел, фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання прадугледжаная крымінальная адказнасць.

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6