Чытайце таксама: «Справа траўматолагаў»: людзей не выпускаюць праз 10 сутак, сталі вядомыя дэталі абвінавачвання
Як вядома «Нашай Ніве», абвінавачаным па справе выстаўлены дзесяцікратны мульціплікатар ад «нанесенай шкоды»: у кагосьці сума выкупу перавышае сотню тысяч даляраў.
«Нехта, каб разлічыцца, вымушаны быў прадаць кватэру, нехта — недабудаваны дом. Тыя, хто не прызнаў віну і не сплаціў шкоду, — па-ранейшаму сядзяць. Адказ на пытанні родных кожны дзень ад следчых адзін: «Збірайце грошы»,
— сказаў «Нашай Ніве» абазнаны суразмоўца.
Тыя, хто кампенсаваў «шкоду», адпушчаныя на працоўныя месцы.
«Выйшлі пад запэўніванне следчых аб мяккім прысудзе, які будзе выглядаць як прымусовыя працы па бягучым месцы работы», — дадаў суразмоўца.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»




