Ілюстрацыйны здымак
Пра затрыманне адразу пяці адвакатаў Мінскай абласной калегіі (а канкрэтна — юрыдычнай кансультацыі Смалявіцкага раёна) паведамляе «Вясна».
Аднаго з іх — Вячаслава Чычына — адпусцілі. Лёс іншых пакуль невядомы.
Як стала вядома «Нашай Ніве», адвакатаў затрымалі за чат юрыдычнай кансультацыі, у якім яны перапісваліся. Адкуль сілавікі атрымалі доступ да яго, пакуль не зразумела. Адвакатам інкрымінуюць перасылку экстрэмісцкіх матэрыялаў.





