Адна з іх трапіла ў яму (так званы звал) глыбінёй каля 2,5 м і стала тануць. Сяброўкі спрабавалі ёй дапамагчы, але беспаспяхова. Небяспечную сітуацыю заўважыла 76-гадовая жанчына, што адпачывала на беразе. Сама яна плаваць не ўмела, таму стала клікаць на дапамогу. На крык прыбег 25-гадовы хлопец, які адпачываў з сям'ёй непадалёк. Малады чалавек паспеў падхапіць на паверхні дзвюх дзяўчынак і перадаць іх пенсіянерцы, а затым дастаў іх сяброўку, якая ўжо сыходзіла пад ваду.

Напалоханыя дзеці сказалі, што з імі ўсё ў парадку і паспяшаліся дадому. Там ім стала дрэнна. У выніку дзяўчынак паклалі ў бальніцу. Іх стан медыкі ацэньваюць як здавальняючы.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0