Ім стала заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева. Кандыдатуру спявачкі падтрымалі аднагалосна, паведамляе «Народная воля».

— Ірына Аркадзеўна — аўтарытэтная асоба, — адзначыў член савета, народны артыст Беларусі, кампазітар Леанід Захлеўны. — Я думаю яе аўтарытэт, камунікабельнасць, грамадскія і творчыя сувязі дапамогуць вырашыць многія пытанні, звязаныя з аўтарскім правам у Беларусі.

Леаніда Захлеўнага падтрымалі народныя артысты Беларусі Васіль Раінчык і Эдуард Ханок, кампазітар Леанід Шырын, рэжысёр Аляксандр Вавілаў і іншыя члены аўтарскага савета пры НЦІС.

Клас
1
Панылы сорам
15
Ха-ха
9
Ого
Сумна
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру