«Калі людзей садзяць у турму за тое, што яны граюць музыку на вуліцы, гэта значыць, што ў свеце нешта вельмі не так. А гэта значыць: калі можаш хоць чымсьці дапамагчы — дапамажы», — кажа спадар Барыс з нагоды ўдзелу ў дабрачынным аўкцыёне.

Усе сродкі ад продажу лота будуць скіраваныя на падтрымку палітзняволеных музыкаў з гурта Irdorath.

Удзельнікаў гурта затрымалі 2 жніўня 2021 года на лецішчы, іх абвінавацілі ва ўдзеле і арганізацыі мерапрыемстваў, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), за выкананне музыкі і спевы падчас маршаў пратэсту ў жніўні 2020-га.

У снежні 2021 года Надзея і Уладзімір Калачы, лідары Irdorath, былі асуджаныя на гады два калоніі кожны, а музыкі Пятро Марчанка, Юлія Марчанка і Антон Шніп асуджаныя на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму. Зміцер Шыманскі пакінуў Беларусь.

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0