Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Тэсты
  • Усяго патроху
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
Нерухомасць
Фота 9 з 11
18.06.2022 / 14:23
Бел / Łac / Рус

Каб Мінск хутка не задыхнуўся. Па якіх цэнах прадаюць новыя кватэры ў гарадах-спадарожніках

Учора падчас працоўнага візіту ў Бабруйск Лукашэнка заявіў, што трэба расцягваць людзей па ўсёй краіне, а не сцягваць іх у сталіцу. Вырашылі паглядзець, па якіх цэнах прадаюць кватэры ў новабудоўлях у гарадах-спадарожніках Мінска і іншых населеных пунктах недалёка ад МКАД.

Смалявічы

У Смалявічах прадаюць адразу некалькі новых кватэр без рамонту на вуліцы 40 год Перамогі, 59. Цана за метр — ад 650$. Гэты горад-спадарожнік знаходзіцца прыкладна ў 30 км ад МКАД. У ім пражывае каля 20 тысяч чалавек.

Двухпакаёвыя кватэры без аддзелкі з агульнай плошчай 63 м² у гэтых пяціпавярховіках прапануюцца па цэнах ад 39 900 да 43 000 даляраў. 

Аднапакаёўкі плошчай 42,5 м² выстаўлены за 33 000 даляраў, што складае каля 775$ за «квадрат» без рамонту. 

Лагойск

Гэты горад-спадарожнік з насельніцтвам каля 15 тысяч чалавек таксама знаходзіцца ў 30 кіламетрах ад сталіцы. З гатовых кватэр без аддзелкі тут можна набыць двухпакаёўку са свабоднай планіроўкай і агульнай плошчай 57,6 м² па цане 39 900 даляраў (693 даляры за «квадрат»).

На сто даляраў даражэй прадаецца яшчэ адна кватэра са свабоднай планіроўкай без чыставой аддзелкі. За памяшканне агульнай плошчай 51,5 м² просяць роўна 40 000 даляраў (777$ за метр).

Дзяржынск

У Дзяржынску, які таксама лічыцца спадарожнікам сталіцы, пражывае каля 30 тысяч чалавек. Адлегласць ад МКАД — каля 30 км. 

За 41 990$ тут прадаюць двухпакаёўку агульнай плошчай 56,5 м². Гэта каля 743$ за метр квадратны. 

Фаніпаль

Ад Фаніпаля да сталіцы — менш за 20 кіламетраў, у гэтым гарадку з насельніцтвам каля 17 тысяч чалавек прадаюць адразу некалькі кватэр у доме, які будуецца. 

Цана за метр — 850-1138$. Аднапакаёўка з агульнай плошчай у 20 м² абыдзецца прыкладна ў 22 000 даляраў. 

За двухпакаёвую кватэру памерам 65,4 м² без аддзелкі давядзецца выкласці 55 600 даляраў.

У той жа час за аднапакаёўку плошчай 37 м² у здадзеным доме без чыставой аддзелкі просяць 40 000 даляраў. Гэта каля 1080 даляраў за «квадрат».

Апроч гарадоў-спадарожнікаў, мы вывучылі прапановы і ў іншых прысталічных населеных пунктах. 

Астрашыцкі

У Астрашыцкім, што ў 13 км ад МКАД, прадаюць трохпакаёвую кватэру ў доме 2021 года пабудовы за 66 900 даляраў, ці па 799$ за «квадрат».

Наваселле

У аграгарадку Наваселле, што ў 14 км ад МКАД, можна купіць кватэры ў новабудоўлі па цане каля 1050 даляраў за метр. 

46 800 даляраў просяць за двухпакаёўку з агульнай плошчай 44,4 м². Унутры кватэры голыя сцены, звонку —добраўпарадкаваная прылеглая тэрыторыя з зонамі для адпачынку, а таксама з дзіцячымі і спартыўнымі пляцоўкамі.

Мачулішчы

У гарадскім пасёлку Мачулішчы (таксама 14 км ад МКАД) прадаюць кватэру плошчай 43,5 м² са свабоднай планіроўкай. Цана пытання 41 900 даляраў, ці каля 960$ за метр. 

Кватэра таксама без аддзелкі, а панарамныя вокны выходзяць у двор з зонай для адпачынку, дзяцячай і спартыўнай пляцоўкамі.

Чытайце таксама:

Ад 29 тысяч даляраў. Як выглядаюць і колькі каштуюць самыя танныя кватэры Мінска

Месца для рэлаксу і адпачынку». Якія дачы па цане да 15 000$ прадаюць непадалёк ад Мінска

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
У Драздах прадаюць катэдж па шалёнай цане. Што ў ім? 12
Сёння ў «Англійскім квартале» пачалі прадаваць кватэры. Чарга па іх з'явілася ўжо ў пятніцу 12
Змены ў Жыллёвы кодэкс могуць знішчыць інстытут таварыства ўласнікаў 4
З камінам, пілонам і са святламузыкай. У Віцебску прадаецца ўнікальны гараж 4
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Працягваюцца масавыя затрыманні і звальненні ў Лідзе
«Ва ўкраінцаў ёсць такая рыса, якая можа падацца беларусам грубасцю». Алесь Плотка — пра гомельскі андэграўнд, Ціханоўскага арт-дырэктара і жонку-ўкраінку
Напярэдадні прыезду Пуціна БПЛА атакавалі Сочы 1
У Віцебскай вобласці гарыць балота Ельня 1
Блогерка выставіла ў інстаграме фота былога мужа з непрыемным подпісам. Ці парушыла яна заканадаўства? 4
У Славакіі найбольш галасоў набралі папулісты экс-прэм'ера Фіца, але ўрад можа сфармаваць кааліцыя лібералаў і сацыял-дэмакратаў 5
Японскі чай матча (маця): чым ён карысны і як гатаваць
Усяго патроху
Што харасмент, а што не харасмент? Тлумачым  5
«Адразу падумала, гэта Чарнобыльская зона». Відэа з беларускага аграгарадка пужае беспрасветнасцю 15
Музыка Ціматэ Суладзэ: У нашай камандзе валанцёраў ва Украіне апынуўся махляр 1
Ці даставаць цёплыя рэчы? Якога надворʼя чакаць на наступным тыдні 3
Фота / Відэа
У Мінску смеццявоз раздушыў таксоўку 3
«Знялі з яго няслаба». Банкруцтва пагражае «Востраву чысціні» 17
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
«Адразу падумала, гэта Чарнобыльская зона». Відэа з беларускага аграгарадка пужае беспрасветнасцю 14
«Украінскія псеўдапатрыёты знішчаюць мемарыялы». Стала вядома пра разбурэнне помніка беларусам, якія загінулі за Украіну 35
Гуд бай, Гродна! Як дызайнерка-рэстаўратарка з’ехала ў ЗША праз Мексіку — нікога не папярэдзіўшы 25
«Знялі з яго няслаба». Банкруцтва пагражае «Востраву чысціні» 17
Баскетбалістка Кацярына Сныціна зрабіла камінг-аўт 38
Самае лайканае
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 19
Гуд бай, Гродна! Як дызайнерка-рэстаўратарка з’ехала ў ЗША праз Мексіку — нікога не папярэдзіўшы 25
Баскетбалістка Кацярына Сныціна зрабіла камінг-аўт 38
У Эстоніі 85-гадовы мужчына стаў ахвярай нахабных злодзеяў. На дапамогу прыйшлі мясцовыя беларусы 3
«Цяпер стала ясна, чые былі мільёны». Хто той беларус, якога арыштавалі ў ЗША за парушэнне санкцый 6
Найбольш рэакцый
«Украінскія псеўдапатрыёты знішчаюць мемарыялы». Стала вядома пра разбурэнне помніка беларусам, якія загінулі за Украіну 35
Гуд бай, Гродна! Як дызайнерка-рэстаўратарка з’ехала ў ЗША праз Мексіку — нікога не папярэдзіўшы 25
У Беларусі знайшлася яшчэ адна база «дармаедаў». Яе стварылі для тых, хто з'ехаў з краіны 3
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 19
У Швейцарыі вынеслі апраўдальны прысуд былому байцу «эскадрона смерці» Юрыю Гараўскаму 25
Гарачыя тэмы
«Украінскія псеўдапатрыёты знішчаюць мемарыялы». Стала вядома пра разбурэнне помніка беларусам, якія загінулі за Украіну 36
Гуд бай, Гродна! Як дызайнерка-рэстаўратарка з’ехала ў ЗША праз Мексіку — нікога не папярэдзіўшы 27
Б'юці-сродкі для вагіны: што гэта такое і ці ўхваляе гінеколаг 6
Баскетбалістка Кацярына Сныціна зрабіла камінг-аўт 38
Расія вярнула ў Беларусь сто тысяч кляшчоў 2
Прыязджайце самі. «Пашпартны ўказ» Лукашэнкі пачаў дзейнічаць у навучальных установах 12
У Беларусі знайшлася яшчэ адна база «дармаедаў». Яе стварылі для тых, хто з'ехаў з краіны 3
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 19
У Швейцарыі вынеслі апраўдальны прысуд былому байцу «эскадрона смерці» Юрыю Гараўскаму 25
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх