Байцы палка Каліноўскага атрымалі ўкраінскія дзяржаўныя ўзнагароды
Байцы палка імя Кастуся Каліноўскага атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды «За баявыя заслугі», а таксама «Украіна перадусім». Пра гэта паведамляе афіцыйны канал палка ў Telegram.
«Для нас гэта вялікі гонар і ацэнка нашай баявой працы», — пракаментавалі ў палку прысваенне ўзнагарод.
Адзін з беларускіх добраахвотнікаў, Зміцер Апанасовіч з пазыўным «Тэрор», узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі» пасмяротна. Апанасовіч быў цяжка паранены ў баях пад Ірпенем. Яго тэрмінова завезлі ў шпіталь, дзе баец 24 сакавіка памёр.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ