«Мы фіксуем аўтамабілі і кіроўцаў, якія едуць праз літоўска-беларускую мяжу па некалькі або больш за 10 разоў на месяц. Падобна на тое, што гэтыя людзі не проста ездзяць па больш таннае паліва, цыгарэты і іншыя тавары для сваіх патрэб.
Мы абавязаныя ўлічваць рызыкі нелегальнага бізнесу, асабліва цяпер. Таму будзем ажыццяўляць прэвентыўныя меры — узмацнім кантроль жыхароў, якія часта ездзяць у Беларусь, і транспартных сродкаў», — сказаў гендырэктар Мытнага дэпартамента Дарус Жвіронас.