Ён быў затрыманы ў чэрвені мінулага года, калі ў кампанію «Модум» прыйшлі з ператрусам. Лабковіч адным з яе топ-менеджараў. За кратамі ён правёў амаль год.

Яго студыя «Першая Кінавідэакампанія» вядомая прадзюсаваннем серыяла пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», прэм'ера якога плануецца восенню, дакументальнага фільма «Дэбют» (у 2019-м прасоўваўся на «Оскар» ад Беларусі), хорар «Упыры», фантастыкі «Дзесяць жыццяў мядзведзя», якія яшчэ не выйшлі на экраны).

У ліпені мінулага года Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што сілавікі выявілі ў Беларусі цэлую сетку прыватных прадпрыемстваў, якія нібыта кралі грошы ў дзяржавы і пры гэтым выступалі за перамены і фінансавалі пратэсты. Сярод такіх фірмаў ён назваў «Белцяжмаш», «Модум», «21-е век» і «ТУТ бай медыя». Ён сцвярджаў, што «Модум — наша касметыка» нанесла дзяржаве шкоду ў 650 тысяч даляраў, а ў кіраўнікоў кампаніі Пятрэнку, Лабковіча і Скуратовіча пры ператрусе знайшлі больш за $115 тыс., 7 тыс. еўра і 25 тыс. рублёў.

Чытайце таксама:

Віктар Лабковіч пра адмену «Радзіва Прудок» і «Сфагнуму»: Хайп двух чалавек пашкодзіў усёй кінасферы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру