«Каранавірус не сыходзіў, ён застаецца з намі, але захворванне на вельмі нізкіх паказчыках, і таму можа быць і паўстала такое ўражанне, што ён сышоў. Але гэта не час расслабляцца», — расказала Алена Краткова.
Апошні раз Мінздароўя называла колькасць выпадкаў за дзень 10 мая, пасля гэтага паабяцаўшы даваць статыстыку раз на месяц.
Паводле намесніка міністра, парадку 96% выпадкаў — стэлс-амікрон. Пакуль у Беларусі чацвёртага і пятага падвіду амікрона не выяўлена.
Алена Краткова заклікала беларусаў вакцынавацца, а тых, у каго пасля прышчэпкі прайшло больш за шэсць месяцаў-рэвакцынавацца.
«Імунітэт выпрацоўваецца тры тыдні. Таму я зноў-такі вяртаюся да таго, што цяпер у нас час падрыхтавацца. Нават да самага неспрыяльнага развіцця падзей. Менавіта маючы паказчык вакцынацыі, яны ў нас на сёння нядрэнныя — мы дасягнулі 70%, якія ставілі сабе задачу да 1 чэрвеня па вакцынацыі двума кампанентамі. Больш за 20% дзяцей вакцынавана ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў. Гэта значыць, у нас праслойка нядрэнная. Менавіта гэта дае нам надзею, што нават калі і будзе ўздым, то ён павінен прайсці больш мякка, не так як папярэднія ўздымы каронавіруснай інфекцыі» — заявіла Алена Краткова.





