Пракуратура сцвярджае, што нібыта з верасня 2021 па красавік 2022 года, ужо пасля ліквідацыі хоспіса, па рахунку арганізацыі былі праведзеныя каля 50 аперацый.
Прэтэнзіі да кіраўніцы гродзенскага хоспіса ў сілавікоў з’явіліся яшчэ ў 2020 годзе. Вольгу Вялічка абвінавачвалі ў злоўжыванні спонсарскай дапамогай, таксама былая ўдзельніца ініцыятыўнай групы Бабарыкі і незалежная назіральніца адсядзела суткі ў ізалятары нібыта за ўдзел у мітынгу і атрымала штраф.
Сама Вольга знаходзіцца за межамі краіны.





