Таксама ў заяве ведамства адзначаецца, што ўся маёмасць, сродкі і іншыя актывы гэтай партыі суд пастанавіў перадаць ва ўласнасць дзяржавы.
«Апазіцыйная платформа — за жыццё» — прарасійская палітычная сіла, якая выступала за аднаўленне сувязяў з Расіяй, прамыя перамовы Кіева з Данецкам і Луганскам, адмену законаў аб дэкамунізацыі, мове, адукацыі, люстрацыі.
З 2018 года адным з лідараў партыі з'яўляецца Віктар Медзвядчук — блізкі сябар прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і прарасійскі палітык, якога Украіна абвінавачвае цяпер у дзяржаўнай здрадзе.





