«Выйшла важная статыстыка Белстата па дынаміцы ВУП (валавы ўнутраны прадукт) і цэнаў за травень і красавік, — піша Аляхновіч. —

Даныя паказваюць устойлівую тэндэнцыю на скарачэнне выпуску ў Беларусі: з +2,7% у студзені да -8,6% у траўні.

Страта ў дынаміцы складае 11,3 працэнтнага пункта за 5 месяцаў. Гэта вельмі імклівае падзенне вытворчасці — і гэта, мабыць, яшчэ не дно.

Алесь Аляхновіч

Алесь Аляхновіч

Раней наша эканамічная каманда прагназавала спад экспарту на 40%. Індэкс фізічных аб'ёмаў экспарту пацвярджае ранейшыя прагнозы. У сувязі са зніжэннем экспарту ў краіны, якія ўвялі санкцыі, стратай рынку Украіны і рэцэсіяй у РФ у красавіку 2022-га фізічны аб’ём экспарту скараціўся на 42,5% у параўнанні з красавіком 2021-га. Хаця ў студзені 2022 года яго падзенне складала толькі 1%.

Радыкальнага падзення вартасці экспарту пакуль не бачна выключна за кошт высокіх цэн. Сярэднія цэны экспарту з Беларусі выраслі ў красавіку на 35%.

У красавіку Беларусь практычна перастала экспартаваць свае тавары не толькі ва Украіну, але і ў Вялікабрытанію, а экспарт у ЗША і ЕС скараціўся на 74% і 38% адпаведна. Рост экспарту ў РФ не дазволіў кампенсаваць падзенне экспарту ў іншыя краіны.

Такім чынам — тры высновы:

— ВУП Беларусі імкліва скарачаецца. Пры гэтым падзенне выпуску прадукцыі яшчэ нават не дасягнула дна.

— Санкцыі працуюць. У красавіку 2022-га фізічны аб’ём экспарту скараціўся на 42,5% у параўнанні з красавіком 2021 г.

— Нягледзячы на шматлікія заявы, беларускі рэжым не здолеў перанакіраваць патокі экспарту з краін Захаду і Украіны на РФ».

Клас
56
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
1