Удзел у дыскусіях возьмуць еўрадэпутаты і дэпутаты розных нацыянальных парламентаў, прадстаўнікі Каардынацыйнай Рады, Офіса і Кабінета Святланы Ціханоўскай, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, «Вясны», БАЖ, Freedom House, розных мас-медыя.
Удзельнікі канферэнцыі плануюць абмеркаваць неабходныя крокі па вызваленні палітвязняў, дапамогу беларусам, медыям, ініцыятывам і бізнесам, магчымыя сцэнарыі далейшага развіцця падзей.
Канферэнцыя такога маштабу, прысвечаная выключна Беларусі, адбываецца ў Еўрапейскім парламенце ўпершыню з 2020 года.





