Праграма апублікаваная на сайце Інстытута стратэгіі развіцця адукацыі, заснавальнікам якога з'яўляецца Міністэрства асветы. Яна ўхваленая Федэральным вучэбна-метадычным аб'яднаннем па агульнай адукацыі, якое распрацоўвае і ўкараняе адукацыйныя стандарты.
Прызнанне ДНР і ЛНР прапанавана вывучаць у рамках раздзела «Адраджэнне краіны з 2000-х гг. Уз'яднанне Крыма з Расіяй».
У яго таксама ўвайшлі тэмы пра барацьбу з пандэміяй і галасаванне па папраўках да Канстытуцыі. Змест тэмы аб прызнанні ДНР і ЛНР у праграме не раскрыты.





