«Многія раслі на беларускай музыцы, але, на жаль, з цягам часу старыя стужкі заціраюцца і аказваюцца на сметніку, а добрае забываецца. І ўсё ж так быць не павінна — трэба захоўваць успаміны пра шчаслівую будучыню, якімі жылі таленавітыя беларусы, нашы гіганты, у часы, калі краіна дыхала паветрам Адраджэння», — адзначае бубнач Relikt Аляксандр Дземідзенка.

Сярод іншых на альбоме можна пачуць пераасэнсаваныя ў розных музычных стылях ад пост-панка да пост-рока каверы «Atlantyda», «Plac Francyska», «Kraina taleraŭ», «Ja žyŭ», «Biełaruś maja».

На вокладцы «Byli, Jość, Budziem» выяўленыны стылізаваны партрэт культавага беларускага музычнага журналіста і крытыка Вітаўта Мартыненкі.

«Гэтым альбомам мы хацелі аддаць даніну павагі не толькі «генералам айчыннага року», але і такім асобам, як, напрыклад, Анатоль Мяльгуй, Вітаўт Мартыненка, Сяргей Філімонаў, — усім тым, хто рупіўся на ніве Беларушчыны», — падкрэслівае Аляксандр Дземідзенка.

Паслухаць і спампаваць альбом можна тут.

Клас
53
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3