Яўгенія Доўгая піша:
«Гэта Саша — беларус з пазыўным «Тунгус». Саша пакінуў Беларусь з-за палітычных рэпрэсій. Яго сябар, сірата Дзіма Стахоўскі здзейсніў суіцыд, скокнуўшы з вышыні 16-павярховага дома. У перадсмяротнай запісцы ён засведчыў, што абвінавачвае ў гэтым Следчы камітэт, які распачаў супраць падлетка крымінальную справу за ўдзел у апазыцыйных мітынгах у Беларусі 9—11 жніўня 2020 года».
Зараз Саша, паводле журналісткі, служыць у складзе батальёна імя Кастуся Каліноўскага.
Нагадаем, што трагедыя з сіратой Дзмітрыем Стахоўскім здарылася 25 мая 2021 года: 18-гадовы хлопец скінуўся са шматпавярховіка. Перад гэтым ён пакінуў допіс «Укантакце», у якім казаў, што не вытрымлівае ціску — юнак праходзіў фігурантам па справе аб масавых беспарадках.
На свой апошні крок ён наважыўся ў той дзень, калі яго ў чарговы раз выклікалі на допыт у СК. Але ж перад гэтым Дзмітрый не раз казаў сябрам: лепш суіцыд, чым калонія. І ў сваю апошнюю ноч ён пісаў сябрам і знаёмым, нават скідваў ім фота, маўляў, глядзіце, я сапраўды на даху. У выніку выратаваць хлопца ці то не змаглі, ці то не паспелі.
Чытайце таксама:
Скончыў жыццё самагубствам 18-гадовы сірата, фігурант справы аб масавых беспарадках
Перад суіцыдам Дзмітрый Стахоўскі рассылаў сябрам фота з 16 паверха. Што ім трэба было рабіць? Адказвае псіхолаг





