Leleka.me — гэта платформа продажу дзіцячых малюнкаў, створаных дзецьмі з Украіны.
Усе грошы, за вылікам платы за паслугі плацежных сістэм і ПДВ, ідуць сем'ям, платформа не забірае камісій, гэта дабрачынная гісторыя, распавёў Лібер.
«Прадукт створаны, каб падтрымаць дзяцей, якія хочуць цяпер дапамагаць сваім бацькам, знаёмым, УСУ і многім іншым, таму што быць ва ўсім гэтым пекле патрэбнымі і карыснымі важна не толькі дарослым, але і дзецям», — напісаў Лібер.
Праект падтрымліваецца міжнароднай групай валанцёраў. Кожны дасланы малюнак ператвараецца дызайнерамі ў якасную лічбавую копію, «каб яшчэ больш радаваць таго, хто вырашыў падтрымаць яго маленькага аўтара».
«Купіце любы малюнак, і хай хтосьці маленькі, але значны, адчуе сваю важнасць і сваё маленькае шчасце!» — заклікаў Лібер.
Стартавая цана малюнка — сем фунтаў.





