Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

«З мэтай правядзення мерапрыемстваў аператыўнай маскіроўкі і дэманстрацыі сваёй прысутнасці падраздзяленні Узброеных сілаў Беларусі размяшчаюць у памежных з Украінай раёнах драўляныя муляжы танкаў», — сказаў Матузянік.

Па яго словах, цяпер працягваецца праверка баявой гатоўнасці Узброеных сілаў Беларусі, папярэдне яна працягнецца да 25 чэрвеня. Акрамя таго, захоўваецца пагроза нанясення з тэрыторыі Беларусі ракетных і авіяцыйных удараў па Украіне.

Акрамя таго, Матузянік дадаў, што да сямі беларускіх батальёнаў працягваюць выконваць задачы па ўзмацненні ўкраінска-беларускай мяжы ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Асноўныя намаганні сканцэнтраваныя на вядзенні разведкі, інжынерным абсталяванні пазіцый і ахове дзяржмяжы. А да дзяжурства прыцягнутыя, паводле яго звестак, вайскоўцы тэрміновай службы.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
19
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0