«На жаль, гэтыя ўдары пачаліся фактычна з першых дзён вайны… Уся нафтаперапрацоўка ва Украіне цяпер з-за масіраваных неаднаразовых нападаў агрэсара не працуе, і складана забяспечваць лагістыку нафтапрадуктаў на ўкраінскі рынак, з-за чаго ўзнікае іх дэфіцыт», — сказаў кіраўнік «Нафтагазу».
Вітрэнка назваў умовы, пры якіх «Нафтагаз» далучыцца да вырашэння праблем з палівам ва Украіне:
«Калі мы атрымаем цалкам кіраванне і сетку АЗС, калі вырашыцца праблема з лагістыкай і мы зможам атрымліваць рэсурс для стварэння нацыянальнага рэзерву нафтапрадуктаў, пасля гэтага «Нафтагаз» зможа далучыцца да вырашэння праблем на рынку паліва і забяспечваць стабільнасць, празрыстасць, справядлівасць цэн на гэтым рынку».
Чытайце таксама:
Украіна больш не купляе паліва ў Беларусі, пастаўкі робяцца толькі з Еўрасаюза





