Патрэба распрацоўкі такой зарадкі ўзнікла з-за таго, што «падзеі першай паловы 2022 года, якія імкліва развіваюцца, унеслі карэктывы ў развіццё мясцовага рынку электратранспарту».

У выніку гэтых падзей, па словах Уладзіслава Паўленкі, беларусы сталі аддаваць перавагу бюджэтным кітайскім электрамабілям, якія маюць сваю спецыфіку і перш за ўсё ўласны зарадны стандарт GB/T пастаяннага току. Пры гэтым парты кітайскага стандарту несумяшчальныя з партамі еўрапейскага, маючы адрозненні ў канструктыўнай і электроннай частцы.

Таму, «аператыўна рэагуючы на патрэбы рынку, «Віцязь» першым на постсавецкай прасторы асвоіў выпуск зараднай станцыі пад кітайскі стандарт пастаяннага току».

Зараз прадпрыемства запусціла ў вытворчасць мадэль магутнасцю 90 кВт і мае намер распрацаваць яшчэ адну мадэль на 50 кВт.

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
11
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0