The Mirror паведаміў, што 53-гадовы Вадзім Зімін знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі. Яго ў панядзелак знайшоў брат параненым у галаву ў кватэры ў Краснагорску.

Палкоўнік Федэральнай службы бяспекі Вадзім Зімін у свой час адказваў за партфель з так званай «чырвонай кнопкай», прыладай, якая павінна прывесці да запуску ядзернай зброі. Раней Зімін выконваў гэтую ролю пры Барысе Ельцыне. Затым ён працягваў працаваць у службе бяспекі, даслужыўшыся да палкоўніка пры Уладзіміры Пуціным.

Паведамляецца, што Вадзін Зімін, які пасля сыходу са службы, працаваў у мытнай службе, знаходзіўся пад хатнім арыштам па крымінальнай справе, у якой катэгарычна адмаўляў віну. Таксама ён нібыта знаходзіўся ў дэпрэсіі і скардзіўся на адсутнасць грошай.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
0