«Некаторыя ўкраінскія падраздзяленні адступілі, верагодна, каб пазбегнуць акружэння, — паведамляе брытанская разведка. — Палепшаныя пазіцыі Расіі ў гэтым сектары, імаверна, сталі вынікам нядаўняга падмацавання і высокай канцэнтрацыі агню».
Паводле ацэнак брытанскіх вайскоўцаў, армія РФ «аказвае на «кішэню» Лісічанск — Севераданецк усё большы ціск, развіваючы паступовы наступ вакол ускраін забудаванага раёна».
«Аднак яе спробы стварыць больш маштабнае акружэнне, каб захапіць захад Данецкай вобласці застаюцца няўдалымі», — сказана ў зводцы.





