Як паведамляе «Вясна», суддзя Юрый Машкетаў прызнаў Талмачова вінаватым і пакараў яго трыма гадамі хатняй хіміі.
Якія эпізоды інкрымінаваў суд Талмачову — пакуль невядома.
З красавіка ён знаходзіўся за кратамі і быў прызнаны палітвязнем, пасля прысуду яго вызвалілі з-пад варты.
Талмачоў — прафесійны вядучы мерапрыемстваў і квізаў. Ён гуляў у КВЗ і працаваў на тэлебачанні.





