Фота: yelsk.by

Фота: yelsk.by

На фота мясцовы дом культуры абкладзены мяхамі з пяском.

— У рамках планавых ваенна-мабілізацыйных вучэнняў, якія пройдуць на тэрыторыі Гомельскай вобласці з 22 чэрвеня па 1 ліпеня, у Ельскім раёне ідзе падрыхтоўка да выканання задач па прызначэнні ваенных органаў кіравання. З гэтай мэтай шэраг грамадзянскіх абʼектаў па ўмовах вучэнняў будзе ўзмоцнены ў ахоўным і вартаўнічым парадку, а таксама абсталяваны ў інжынерных адносінах з мэтай адбіцця ўмоўнага саперніка на абʼекты, якія знаходзяцца пад аховай Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, — патлумачыў Мікалай Харкоў, начальнік адасобленай групы Ельскага раёна Ваеннага камісарыята Мазырскага, Ельскага і Нараўлянскага раёнаў.

«Адбіваць» вырашылі, як відаць на фота, і мясцовы дом культуры.

Харкоў папрасіў мясцовых жыхароў захоўваць спакой.

У Ельскім раёне 22 чэрвеня, як і ва ўсёй Гомельскай вобласці, пачаліся ваенна-мабілізацыйныя вучэнні. Працягнуцца яны да 1 ліпеня.

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
11
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1