Фота: eanews.ru

 Фота: eanews.ru

«Многія прадпрыемствы, з якімі мы супрацоўнічаем, трапілі пад санкцыі, у іх завіслі грошы ў санкцыйных банках на спецрахунках. У некаторых былі экспартныя кантракты, за якія яны не могуць атрымаць грошы, плюс курс валют практычна да страты ўсіх прыводзіць. Адпаведна, гэтыя прадпрыемствы не разлічваюцца з намі. Мы — маленькія і апынуліся апошнімі ў гэтым ланцужку», — сказаў ён.

Па словах Тасакова, да вырашэння праблемы падключыўся губернатар Свярдлоўскай вобласці Яўген Куйвашаў, дэпутаты і федэральныя ўлады. Сёння рабочыя, якія ўдзельнічалі ў страйку, павінны атрымаць частку грошай за красавік. А тых, хто не ўдзельнічаў у страйку, разлічаць цалкам.

Дырэктар завода лічыць, што людзі павінны ўвайсці ў сітуацыю і «адумацца».

«Я хацеў бы, каб людзі адумаліся. Я ні ў каго не хачу прасіць прабачэння, таму што ўсе павінны разумець сітуацыю. У Вялікую Айчынную вайну ніхто не пытаўся пра заробак, а ў нас дзяржабаронзаказ, і ён цяпер пад пагрозай зрыву. Людзі гінуць, і гэта, мне здаецца, важней. А цяпер усе такія разумныя сталі, забастоўкі ў нас!

Хоць не выходзіць на працу 50 чалавек, а калектыў — 370», — сказаў ён.

Клас
1
Панылы сорам
13
Ха-ха
31
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
5